Тэматычны тыдзень “Па старонках роднай мовы”

У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Суткаўская базавая школа Уздзенскага раёна” прайшоў тэматычны тыдзень “Па старонках роднай мовы”, прысвечаны вывучэнню беларускай мовы, фальклору, гісторыі роднага краю. У рамках тэматычнага тыдня выхаванцы наведалі этнаграфічны міні-музей  установы адукацыі “Спадчына”, знаёміліся з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам роднага края, прыродай Беларусі. Цікава прайшоў Занятак-падарожжа на тэму “Аб роднай Беларусі”.  Інсцыніроўка беларускай казкі “Пых” спрыяла развівіццю маўленчых здольнасцей дзяцей, добраму настрою.

Мэтай запланаваных мерапрыемстваў было: фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў; паглыбленне ўяўленняў пра родны край, пашырэнне цікавасці да нацыянальнай культуры; далучэнне дзяцей да багацця беларускай мовы, фармiраванне каштоўнасных адносiн да яе; выхаванне патрыятычных пачуццяў; пачуцця любовда роднага краю і гонару за яго.

Выхаванцы наведалі этнаграфічны міні-музей  установы адукацыі “Спадчына”. У музеі дзеці ўбачылі прадметы побыту – праўдзівыя сведкі культурнай спадчыны народа, яго багацця. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем калыхалі ляльку ў зыбцы, прасавалі бялізну з дапамогай валка і качалкі.

У межах правядзення тыдня дзеці наведалі бібліятэку ўстановы адукацыі з экскурсіяй “Дзе жыве родная мова”, выставу партрэтаў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў,  якія пісалі творы для дзяцей.

Выхаванцы падарожнічалі па старонках роднай мовы з дапамогай розных відаў дзіцячага фальклору – вершаванага, празаічнага, гульнявога, казачнага. Яны актыўна гулялі ў беларускія гульні “Лянок”, “Млын”, спявалі песні і калыханкі, драматызавалі беларускую народную казку “Пых”, майстравалі з паперы “масленіцу”, пашыралі ўяўленні пра выдомых людзей краіны, якія ўславілі Рэспубліку Беларусь – беларускіх спарсменаў, іх спартыўных дасягненняў, з задавальненнем глядзелі беларускія мультыплікацыйныя фільмы.

Выхоўваць павагу да беларускіх традыцый, да роднай мовы праз веды і разуменне гістрарычнай культуры беларусаў спрыяў прагляд  прэзентацыі  “Беларускія прысмакі”.

Для законных прадстаўнікоў выхаванцаў рэкамендаваны “Парады бацькам, ці вучымся разам з дзецьмі гаварыць па-беларуску!” (https://planetabelarus.by/sights/natsionalnaya-biblioteka-belarusi).

Яшчэ для законных прадстаўнікоў было зроблена “Волака слоў”, дзе ім трэба было напісаць беларускія словы, якімі карыстаюцца ў сваёй сям’і.

Праведзеныя мерапрыемствы дазволілі ўсім удзельнікам яшчэ бліжэй пазнаёміцца з роднай мовай, даведацца шмат цікавага і непаўторнага.