Музыкальное развлечение "Мы ребята боевые!"

У групе інтэграванага навучання і выхавання прайшла музычная забава “Мы рабяты баявыя!”, прымеркаваная да свята 23 лютага. Гэта добрая нагода для выхавання ў дзяцей пачуцця патрыятызму, далучэння  да традыцый сваёй Радзімы. Гэта свята мужчын - абаронцаў Айчыны, а таксама хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць абаронцамі. Выхаванцы з захапленнем выконвалі песні, чыталі вершы,  адгадвалі загадкі пра ваенную тэхніку, удзельнічалі ў спартыўных эстафетах. Падчас правядзення свята дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый і зарад добрага настрою.