Забава “Вячоркі”

У рамках мерапрыемстваў па грамадзянска-патрыятычным выхаванні ў дзяржаўнай установе адукацыі “Суткаўская базавая школа Уздзенскага раёна” з выхаванцамі была праведзена забава “Вячоркі”, якая праходзіла ў міні-музеі “Спадчына”. Уся абстаноўка “сялянскай хаткі” дапамагае далучаць выхаванцаў  да нацыянальных традыцый і звычаяў, выхоўваць беражлівыя адносіны да гістарычнага мінулага Беларусі, разумець і любіць беларускую мову, размаўляць на ёй. Удзельнікамі гэтага мерапрыемства былі самі дзеці. Яны наражаліся ў калядоўшчыкаў, прыходзілі ў госці да бабулі і дзядулі, частаваліся каляднымі стравамі. Гучалі беларускаія народныя мелодыі. Весела, цікава, забаўляльна і ў той жа час пазнавальна развіваецца дапытлівасць дзяцей, выхоўваецца ўменне ўзаемадзейнічаць з аднагодкамі.