Пісьмо аб Беларусі

Цікава прайшла музычная забава з выхаванцамі групы інтэграванага навучання і выхавання па прывіцці патрыятызму і любві да Радзімы, выхаванню нацыянальнай самасвядомасці. Дзеці  пашырылі свае ўяўленні аб гістарычным мінулым нашай краіны, подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства спрыяла  замацаванню ўяўленняў пра прыродныя сімвалы Беларусі, развіццю цікавасці і павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

Завяршылася забава пісьмом для дзяцей розных краін свету, сабраўшы туды самае цікавае пра нашу краіну.