Экскурсия в музей Великой Отечественной войны в г. Минске

6 снежня 2022 года навучэнцы ДУА “Суткаўская базавая школа Уздзенскага раёна”, у рамках работы па ваенна-патрыатычнаму выхаванню, наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Падчас экскурсіі па залах музея дзеці пазнаёміліся з яго абшырнай экспазіцыяй і змаглі адчуць усю боль і смутак, якія давялося перажыць беларускаму народу ў гады вайны з фашызмам. А наведванне зала Перамогі дазволіла адчуць гонар за Беларусь і беларускі народ.