Фестиваль исследовательских работ для детей дошкольного возраста "Я - исследователь"

21.12.2022

21 снежня 2022 года ў нашым раёне прайшоў адкрыты фестываль даследчых работ дзяцей дашкольнага ўзросту “Я - даследчык”, які арыентаваны на развіццё ў дзяцей навыкаў даследчай дзейнасці. У фестывалі прыняла ўдзел і наша выхаванка дзяржаўнай установы адукацыі “Суткаўская базавая школа Уздзенскага раёна” Брыкач Анастасія. Насця з натхненнем распавядала дарослым аб сваім эксперыменце па афарбоўцы кветак. Магчыма, у будучыні, яна стане сапраўдным даследчыкам і вынаходнікам. І свой першы крок у вялікую навуку яна ўжо зрабіла.