Экскурсии с воспитанниками группы интегрированного обучения и воспитания

Экскурсія ў дзяржаўную установу

“Уздзенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей”

У рамках мерапрыемстваў па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванні выхаванцы і навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі “Суткаўская базавая школа Уздзенскага раёна” наведалі дзяржаўную установу “Уздзенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей”. Экскурсавод расказала дзецям пра воінаў-землякоў, якія змагаліся ў час Вялікай Айчыннай вайны. У музеі дзеці разглядвалі экспанаты, ордэны і медалі за адвагу, гранаты, фляжкі, прадметы асабістага карыстання, якія належалі ўдзельнікам вайны. Вельмі цікава было ўбачыць зброю, з дапамогай якой змагаліся нашы байцы. Таксама былі прадстаўлены стэнды з фотаздымкамі, дакументамі, біяграфіямі, пісьмамі, кнігамі. Яшчэ разглядалі карціны, на якіх захаваны “боль ваеннага часу” і “радасць Перамогі”. Атмасфера музея напомніла пра вайну, пра людзей, якія не вярнуліся, аб тым, якой цаной дасталася Перамога нашаму народу.