День народного единства

 У групе інтэграванага навучання і выхавання адбылося завочнае падарожжа “Мой край завецца Беларуссю”. Дзеці азнаёміліся з дзяржаўнай сімволікай, даведаліся пра славутых людзей Беларусі, чыталі вершы аб Радзіме. Немагчыма выхаваць у дзяцей пачуцці ўласнай годнасці і ўпэўненасці ў сабе без павагі да гісторыі сваёй Айчыны. Для дзяцей  важна любіць сваю сям’ю, сваю малую радзіму, сябраваць з аднагодкамі, ганарыцца сваёй Радзімай, у тым ліку і яе дзяржаўнымі сімваламі. Але ў поўнай меры зразумець, асэнсаваць, запомніць некаторыя гістарычныя звесткі, значэнне кветак і вобразаў, іх ўзаемнае размяшчэнне і функцыі - справа няпростая для дзяцей дашкольнага ўзросту, запас уяўленняў аб гістарычным мінулым Радзімы невялікi. У госці да  выхаванцаў завітаў дзед Усявед. Яны пагулялі ў дыдактычную гульню “Замарочкі з бочкі”, разглядалі беларускі нацыянальны касцюм, а таксама дзяржаўную сімволіку.