Дидактическая игра "Природные символы Беларуси"

Дыдактычная гульня

Прыродныя сімвалы Беларусі

Мэта: фарміраванне ўяўленняў аб прыродных сімвалах Беларусі, развіццё памяці, маўлення, увагі, дробнай маторыкі рук.

Матэрыялы: карткі з выявай прыродных сімвалаў Беларусі.

У гульні могуць удзельнічаць дзеці ва ўзросце 5-7 гадоў, у колькасці 4-6 чалавек. Для гульні дзяцей можна падзяліць на 2 каманды: чыя каманда хутчэй выканае заданне.

Ход гульні: з прапанаваных картак неабходна выбраць тыя, на якіх адлюстраваны прыродныя сімвалы Беларусі.

Дзецям прапануецца разгледзець карцінкі з выявай прыродных сімвалаў.

Дзеці адбіраюць прыродныя сімвалы Беларусі.

Дзеці тлумачаць чаму выявы, што засталіся на карцінках, не з’яўляюцца прыроднымі сімваламі Беларусі.