Игра "Из чего это сделано?"

Дыдактычная гульня па азнаямленні з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам Беларусі

“З чаго гэта зроблена?”

   Узроставая адраснасць: для дзяцей 4 - 6 гадоў.

Дыдактычная задача: узбагачаць мастацкія ўяўленні дзяцей, веды аб разнастайнасці відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі, іх характэрных асаблівасцях з дапамогай тактыльнага аналізатара. Пашыраць актыўны слоўнік дзяцей словамі, якія абазначаюць якасць прадметаў, называнне відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (саломапляценне, ткацтва, ганчарства), развіваць маўленне. Практыкаваць ва ўтварэнні   прыметнікаў ад назоўнікаў, якія абазначаюць матэрыял (гліна - гліняны). Выхоўваць павагу да культурнай спадчыны Беларусі, цікавасць да твораў народных майстроў.

 

Гульнявая задача: запоўніць гульнявое поле выявамі прадметаў вырабленых з вызначанага матэрыялу.

Гульнявыя дзеянні:

  • Выбраць гульнявое поле,
  • Вызначыць матэрыял з дапамогай тактыльнага аналізатара,
  • Падабраць выявы прадметаў, якія выраблены з пэўнага матэрыялу,
  • Раскласці карткі на гульнявое поле.

Правілы гульні:

  • Гуляюць да 5 дзяцей;
  • Дзіця выбірае гульнявое поле;
  • Дзіця вызначае матэрыял;
  • Дзіця вызначае прэметы, вырабленыя з вызначанага матэрыялу.

Матэрыял:

  • гульнявыя палі з замацаванымі матэрыяламі (металічная пласціна, драўляныя загатоўкі, салома, тканіна, гліна);
  • карткі з выявай прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі.

 

Варыянт 1. Вядучы (выхавальнік, пазней дзіця) ​​раздае гульнявыя палі.

Дзеці з дапамогай рук вызначаюць матэрыял на картках. Вядучы  ўдакладняе ў дзяцей, які матэрыял знаходзіцца на іх картках. Затым вядучы паказвае карткі з выявай прадметаў, а дзеці вызначаюць матэрыял, з якога выраблены прадмет, намаляваны на картцы, ці падыходзіць ім дадзеная картка. Дзіця выкладвае карцінку на гульнявое поле.

У канцы гульні дзеці разам з вядучым правяраюць правільнасць запаўнення гульнявога поля.

Гутараць аб назвах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

 

Варыянт 2. Дзеці выбіраюць гульнявое поле з пэўным матэрыялам: металічная пласціна, драўляныя загатоўкі, салома, тканіна, гліна. На стале раскладзены карткі з прадметамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Дзеці выбіраюць карткі ў адпаведнасці з матэрыялам, з якога ён зроблены.

 

Варыянт 3. Гульня-спаборніцтва. Дзеці падзяляюцца на дзве каманды. Вядучы раздае гульнявыя палі пароўну кожнай камандзе. Дзеці  кожнай каманды разам імкнуцца запоўніць палі. Перамагае тая каманда, якая першай выканае заданне. У канцы спаборніцтва каманды правяраюць правільнасць выканання задання.