Поход-прогулка "В лес за находками"

Пешы паход-прагулка

Тэма:

“У  лес за  знаходкамі”

ЗАДАЧЫ:

  1. Прадаўжаць фарміраваць уменне авалодваць працяглай хадзьбой з пераадоленнем нескладаных натуральных перашкод.
  2. Развіваць навыкі арыенціроўкі на мясцовасці; пашырэнне кругагляда.
  3. Ствараць перадумовы для выхавання валявых якасцей дзіцяці.

 

МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ:

лес за вёскай Варацішчы.

 

ФОРМА ПРАВЯДЗЕННЯ: назіранні, гульні.

 

МЕТАДЫЧНАЯ  АРГАНІЗАЦЫЯ:

  1. Разглядванне альбомаў, паштовак з выявамі вырабаў з прыроднага матэрыялу.
  2.   Разглядванне расліннасці, кустоў, дрэў на месцы стаянкі.      
  3.   Правядзенне гульняў і практыкаваняў: “Знайдзі тое, не ведаю што”, “Геолагі”, “Знайдзі рух”.
  4. Пошук прыроднага матэрыялу для вырабаў (галінак, шышак, кавалачкаў, кары і інш.).

 

АПІСАННЕ  МАРШРУТА

         Працягласць маршрута залежыць ад аддаленнасці месца начала маршрута. На шляху прагулкі зрабіце прывал  на 15– 20 хвілін.

         На прывале неабходна праверыць адзенне і абутак дзіцяці, яго агульны стан. Разам з дарослымі дзіця ўспамінаець, што ён бачыл па дарозе.

 

НА ПРЫВАЛЕ   ПРАВОДЗЯЦЦА:

назіранні (за рухам ветра,  надвор’ем,  птушкамі, насякомымі,  дрэвамі і кустамі); гульні (“Знайдзі тое, не ведаю што”, “Геолагі”, “Знайдзі рух”).

 

ЗАДАЧЫ: 

развіццё функцыянальных магчымасцяў арганізма, аздараўленне дзіцяці, абагачэнне новымі ўражаннямі.

 

ХОД  ПРАВЯДЗЕННЯ

      

          Напярэдадні з дзіцем разглядзець альбомы і паштоўкі з выявамі вырабаў з прыроднага матэрыялу; прапанаваць дзіцяці пафантазіраваць, які выраб ён мог або хацеў бы зрабіць.

        Паход-прагулка праводзіцца ў форме гульні “Мы – шукальнікі”. Перад дзіцем ставіцца мэта – знайсці матэрыял для вырабаў (галінкі незвычайнай формы, кавалачкі кары, дрэва, шышкі, мох і інш). Па дарозе чаргуюцца розныя віды хадзьбы з бегам.

 

ГУЛЬНІ  І  ПРАКТЫКАВАННІ

 

          “Знайдзі тое, не ведаю што”. Дзіцяці прапануецца знайсці “што-небудзь”, сабраць шмат матэрыяла на палянцы для разглядывання.

        “Геолагі”. Дарослыя расказваюць аб тым, хто такія геолагі. Перад дзіцем ставіцца задача знайсці камні-“самацветы”. Дарослыя загадзя хаваюць пад дрэвамі і кустамі каменьчыкі, абкручаныя рознакаляровай фальгой. Дарослыя самі знаходзяць такі камень, паказваюць яго дзіцяці і прапануюць адправіцца на пошукі скарба. У канцы гульні знойдзенае складваецца на паляне.

 

         “Знайдзі рух”. Дзіця і дарослы па чарзе дэманструюць практыкаванні з выкарыстаннем галінак дрэў, пянькоў, сцяжынак. Кожны гулец выконвае па два рухі, паўтараць іх нельга. Ва ўсіх гульнях называюцца пераможцы.

 

          Са знаходак ствараецца выстава на паляне. Кожны выбірае са сваіх знаходак лепшае.

          Тут жа на паляне вядзецца пярвічная апрацоўка знаходак. Дзіця разам з  дарослымі выконваюць першыя падзелкі.

      

АПІСАННЕ  МАРШРУТА:

        Адпраўленне па маршруту пачынаецца. Дзіця разам з дарослымі ўважліва  пераходзяць дарогу,  рухаюцца па вуліцы. дзе арганізаваны першы прыпынак. На прывале дарослыя правяраюць адзенне і абутак  дзіцяці, яго агульны стан. Дзіця ўспамінаець, што бачыл па дарозе. Прыбыўшы на месца стаянкі, дарослы арганізоўвае запланаваную дзейнасць з дзіцем.