Поход-прогулка "Водоем"

Пешы паход-прагулка

Тэма:

“Вадаём” 

ЗАДАЧЫ:

  1. Пашыраць пазнавальныя здольнасці, накіраваныя на выяўленне новага, цікавага, захапляльнага ў навакольным свеце.
  2. Развіваць уласны пазнавальны вопыт, уменне параўноўваць, абагульняць і рабіць высновы.
  3. Выхоўваць дапытлівасць, гатоўнасць да сумеснай дзейнасці.

МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ: луг каля вадаёма за вёскай Войкава.

ФОРМА ПРАВЯДЗЕННЯ: назіранні, эксперыменты, гульні,практыкаванні.

МЕТАДЫЧНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ:

            1.Гутарка аб правілах паводзін у час прагулкі, правілах паводзін каля вады.

1.Дзецям нельга гуляць і быць каля вадаёма, калі паблізу няма дарослых.

2.Не пакідаць смецце на беразе і не кідаць у ваду.

3.Не падыходзіць да боку возера.

4.Не рваць кветкі.

2.Разглядванне альбомаў, паштовак з выявамі вадаёма, возера, мора, расліннасцю на іх берагах.

             3.Разглядванне расліннасці, кустоў, дрэў, птушак на месцы стаянкі.      

             4.Правядзенне гульняў і практыкаваняў: “Пускаемся ў плаванне”, “Пускаем бурбалкі ў плаванне”, “Шукаем прыкметы вясны”, “Паглядзі і раскажы, што ўбачыў у бінокль”, “Не намачы ногі”.

         5.Эксперыменты з пяром, з вадой.

АПІСАННЕ  МАРШРУТА

Разам з дзіцем неабходна рухаацца ў накірунку зяленай зоны, якая размешчана каля школы. Там арганізавываецца прывал  на 15 хвілін. На прывале праверце адзенне і абутак  дзіцяці, яго агульны стан. Дзіця ўспамінаець, што бачыл па дарозе; можна паназіраць за рухам ветра,  надвор’ем, птушкамі, пагуляць ў гульні: “Шукаем прыкметы вясны”;  “Знайдзі каменьчык”, “Малюнкі з каменьчыкаў”. Потым працягваеце руханне да дарогі ў в. Войкава, перайходзіце дарогу, выконваючы правілы дарожнага руху і  ідзёце ў накірунку да месцы стаянкі.

Працягласць маршрута залежыць ад аддаленнасці месца пачатку маршрута.

ХОД  ПРАВЯДЗЕННЯ

Напярэдадні з дзіцем неабходна разглядзець альбомы і паштоўкі з выявамі вадаёма, возера, мора, расліннасцю на іх берагах.        Мэтай пахода-прагулкі з’яўляецца развіццё цікавасці да ландшафтнага метада даследавання расліннага і жывёльнага свету вадаёму. Што расказаць дзіцяці?

               Раскажыце дзіцяці, што першым паверхам вадаёма з’яўляюцца яе берагі.

Тут растуць дрэвы (вярба, алешына, таполя), розныя травы. Чаму? Гэтыя расліны любяць вільгаць і святло.

            На другім паверсе жывуць расліны, якія растуць на паверхні вады (раска). Яе маленечкія кветкі плаваюць па паверхні вады, а ўнізе кароценькія карэньчыкі. На рацэ раска расце толькі ў затоцы, дзе няма плыні. Чаму? Яе карані не замацоўваюцца ў грунце, і раску панясе плынню.

            На трэцім паверсе - расліны, карані якіх пад вадой, бліжэй да берага, а большая частка расліны знаходзіцца над вадой (чарот, мячэўніка). Чаму? Гэтыя расліны маюць патрэбу ў вялікай колькасці вады і святла.

            На чацвёртым паверсе растуць такія расліны, асноўная частка якіх пад вадой, а на паверхні толькі некалькі лісцеў і кветкі. Чаму? Гэтым раслінам не трэба шмат святла, але для апылення ім неабходныя насякомыя, якія жывуць на беразе (куўшынка, кубышка, стралаліст).

            На пятым паверсе жывуць расліны, якія цалкам знаходзяцца пад вадой. Чаму? Ім для росту не трэба шмат святла. А кісларод яны бяруць з вады (сератафіла, уруць, канадская эладэя). Жывёлы, птушкі і рыбы насяляюць у розныя паверхі. Чаму? Ім так лягчэй знайсці пражытак і зладзіць сабе жыллё. Зімародак, качка, выдра, вадзяной вуж, пліска, лебедзь, чапля, страказа - жывуць на беразе, сілкуюцца ў вадзе. Бобр, жаба - вялікую частку свайго жыцця праводзяць пад вадой, сілкуюцца ў вадзе, але для нармальнай жыццядзейнасці неабходна паветра.

            Шчупак, акунь, ёрш, карась, плотка, верхаводка - рыбы, жывуць у вадзе, многія харчуюцца насякомымі, якія насялялымі першы ярус. Насякомыя насяляюць усе ярусы. Ці ёсць хто-небудзь лішні? Не, усё патрэбныя адзін аднаму.

ГУЛЬНІ  І ПРАКТЫКАВАННЕ

Далей можна правесці дынамічнае практыкаванне “Да вадаема мы спусціліся”

К вадаему мы спустились,

Наклонились и умылись.

Раз, два, три, четыре –

Вот как славно освежились.

А теперь поплыли дружно.

Делать так руками нужно:

Вместе – раз, это– брасс.

Одной, другой – это кроль.

 Гульні: “Пускаемся ў плаванне”. Змайстраваць на прагулцы караблікі, а потым, разам запускаць іх у вадаём.

“Пускаем бурбалкі ў плаванне”. Пускаць у плаванне можна не толькі караблікі, але і мыльныя бурбалкі. На вадзе яны будуць трымацца даўжэй і пералівацца ўсімі фарбамі. Назіранне за такімі плывунамі – сапраўднае задавальненне.

“Шукаем прыкметы вясны”. Узбройцеся фотаапаратам і адпраўляйцеся на пошукі вясны. Набраклыя пупышкі, першыя кветкі, птушкі, якія прыляцелі  – усё гэта першыя знакі таго, што ўжо вясна.

“Паглядзі і раскажы, што ўбачыў у бінокль”. Мэта гульні:  развіваць уменні адрозніваць поры года па прыкметах у жывой і нежывой прыродзе; назіральнасць і мысленне; вобразныя ўяўленні і маўленне, выкарыстоўвая характарыстыцы прадметаў, эпітэты і параўнанні; увагу; уменне арыентавацца ў прасторы; цікавасць да навакольнага свету.

            Прапануйце дзіцяці намаляваць тое, што яму запомнілася ў ходзе прагулкі, зрабіць аплікацыю, прыдумаць апавяданне аб прагулцы, а яшчэ можна аформіць газету, кніжку, калаж, фатаграфіі, зробленыя на прагулцы і аформіць іх у альбом, сабраць калекцыю з прыродных матэрыялаў, вырабіць макет вадаёма .