Экскурсия по школе

 

У рамках пераемнасці дашкольнай і пачатковай адукацыі з выхаванцамі групы інтэграванага навучання і выхавання дзяржаўнай установы адукацыі “Суткаўская базавая школа Уздзенскага раёна” была праведзена экскурсія па школе для будучых першакласнікаў. Наведванне школы прыадчыняе перад старэйшымі выхаванцамі дзверы ў іх хуткую будучыню, закладвае асновы паспяховай адаптацыі ў новым “другім доме”. Дзеці пасядзелі за сапраўднай партай, пісалі мелам на дошцы, пагутарылі з будучай настаўніцай, агледзелі бібліятэку, сталовую, спартыўную залу. А самай цікавай часткай экскурсіі стаў пакой працоўнай і баявой славы “Героі-землякі” і школьны экалагічны музей.

Усё гэта закладвае асновы паспяховай адаптацыі да новага, школьнага перыяду ў жыцці.

Былыя выхаванцы, а зараз - вучні з вялікім жаданнем паказалі свае сшыткі, а гэтак жа парадавалі сваімі поспехамі. Яны былі рады сустрэчы з выхавальнікамі, цікавіліся падзеямі і жыццём у групе.

Адной з эфектыўных форм узаемадзеяння з’яўляецца наведванне адкрытых заняткаў і ўрокаў. Гэта дало магчымасць азнаёміцца з метадамі і формамі работы аб узроставых асаблівасцях развіцця дзіцяці, пазнаёміцца са становішчам і арганізацыяй жыцця і навучання дзяцей, абмяняцца вопытам, знайсці аптымальныя метады, прыёмы і формы работы.

З масай добрых эмоцый і ўражанняў рабяты вярнуліся ў сваю групу і яшчэ доўга абмяркоўвалі школьнае жыццё. Зачыняючы дзверы школы, выхаванцы сказалі ёй “Да хуткай сустрэчы!”. Бо зусім мала засталося да таго дня, калі выхаванцы прыйдуць у школу ўжо першакласнікамі.