День отца

Сучаснай школе патрэбен прафесійны, кампетэнтны, крэатыўны, улюблены ў сваю справу педагог. Такім з'яўляецца настаўнік геаграфіі і гісторыі Суткаўскай базавай школы Уздзенскага раена Мацкевіч Сяргей Уладзіміравіч. Чалавек, які не проста перадае веды, а рыхтуе сваіх вучняў да жыцця. З'яўляецца кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні і лічыць, што павага да сваёй краіны, да яе нацыянальных традыцый, гісторыі і багатай культуры з'яўляецца асновай выхавання. Таму ў пазаўрочнай дзейнасці ўжо не адзін год арганізоўвае экскурсійныя і краязнаўчыя мерапрыемствы. 

Асаблівую ўвагу надае рабоце з высокаматываванымі навучэнцамі праз іх даследчую дзейнасць. Конкурсныя работы па краязнаўстве і экалогіі былі неаднаразова пераможцамі на раённым і абласным узроўнях. І ў сваёй сям'і Сяргей Уладзіміравіч - сапраўдны гаспадар. Захапляецца пчалярствам. На яго пасецы шчыруюць з ім жонка, дзеці, любімыя ўнукі. Жонка Алена Іванаўна і дачка Вольга таксама педагагічныя работнікі. У іх сям'і заўсёды пануе любоў, дабрыня, спагада, узаемавыручка, павага адзін да аднаго.

Разам не толькі працуюць, але і адпачываюць. Сяргей Уладзіміравіч прызнаецца, што сакрэту выхавання дзяцей у яго няма, але галоўнае – дзеці, унукі ў сям'і ніколі не застаюцца без бацькоўскай увагі.