ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне

Уздзенскага раённага

выканаўчага камітэта

26.02.2005 № 116

(у рэдакцыі рашэння

Уздзенскага раённага

выканаўчага камітэта

09.11.2022 № 2402)

 

 

 

 

СТАТУТ

дзяржаўнай установы адукацыі

«Суткаўская базавая школа

Уздзенскага раёна»

(новая рэдакцыя)

 

 

 

УСТАВ

государственного учреждения образования

«Сутковская базовая школа

Узденского района»

(новая редакция)

 

 

 

 

 

 

 

аг.Войкава,

2022

 

ГЛАВА 1

 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Суткаўская базавая школа Уздзенскага раёна» (далей – Установа адукацыі) з’яўляецца дзяржаўнай установай агульнай сярэдняй адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы дашкольнай адукацыі, пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, можа рэалізоўваць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, можа здзяйсняць аздараўленне выхаванцаў.

1.2. Установа адукацыі здзяйсняе сваю дзейнасць у адпаведнасці з  Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей – Кодэкс), законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Статутам установы адукацыі.

 

ГЛАВА 2

НАЗВА ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ Ў АДПАВЕДНАСЦІ

З ПАТРАБАВАННЯМІ ЗАКАНАДАЎСТВА

2.1. Поўная назва Установы адукацыі:

на беларускай мове – дзяржаўная ўстанова адукацыі «Суткаўская базавая школа Уздзенскага раёна»;

          на рускай мове – государственное учреждение образования «Сутковская базовая школа Узденского района».

2.2. Скарочаная назва Установы адукацыі:

на беларускай мове – Суткаўская базавая школа Уздзенскага раёна;

на рускай мовеСутковская базовая школа Узденского района.

 

ГЛАВА 3

МЕСЦА ЗНАХОДЖАННЯ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

3.1. Месца знаходжання Установы адукацыі (юрыдычны адрас): 223408, Мінская вобласць, Уздзенскі раён, аграгарадок Войкава, вуліца Прамысловая, 24.

 

ГЛАВА 4

ТЫП, ВІД УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

4.1. Тып Установы адукацыі – установа агульнай сярэдняй адукацыі.

4.2. Від Установы адукацыі базавая школа.

 

ГЛАВА 5

ПРАДМЕТ, МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

  • Прадметам дзейнасці Установы адукацыі з’яўляецца рэалізацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
  • Мэтамі дзейнасці Установы адукацыі з’яўляюцца фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, інтэлектуальнае, духоўна-маральнае, творчае і фізічнае развіццё асобы навучэнца, фарміраванне ў яго ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый.
  • Задачы дзейнасці Установы адукацыі:

забяспечваць адукацыйны працэс навучэнцаў у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі;

забяспечваць пераемнасць дашкольнай, І і ІІ ступеняў агульнай сярэдняй адукацыі;

забяспечваць рознабаковае развіццё асобы навучэнцаў у адпаведнасці з іх узроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі;

фарміраваць у навучэнцаў культуру сямейных зносін, маральныя нормы, кампетэнцыі,  неабходныя для набыцця сацыяльнага вопыту;

ствараць умовы для аховы жыцця і ўмацавання фізічнага і псіхічнага здароўя навучэнцаў;

ствараць умовы для атрымання адукацыі навучэнцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

забяспечваць падрыхтоўку навучэнцаў да самастойнага прафесійнага выбару, прадаўжэння адукацыі.

  • Рэалізацыя пастаўленых Установай адукацыі задач здзяйсняецца на аснове цеснага ўзаемадзеяння з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў на прынцыпах адкрытасці, галоснасці, даверу, супрацоўніцтва па пытаннях выхавання і навучання дзяцей.
  • Установа ўзаемадзейнічае з установамі дадатковай адукацыі, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, установамі культуры, спорта, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, маладзёжнымі і дзіцячымі грамадскімі арганізацыямі, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
  • Установа адукацыі можа здзяйсняць міжнароднае супрацоўніцтва ў адпаведнасці з заканадаўствам, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

5.7. У адпаведнасці з мэтай дзейнасці і агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 «Віды эканамічнай  дзейнасці», зацверджаным пастановай Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2011 года № 85 (далей – АКРБ 005-2011), Установа адукацыі ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці:

85310 – агульная сярэдняя адукацыя;

85100 – дашкольная адукацыя;

88910 – дзённы догляд за дзецьмі;

56290 – іншыя паслугі па грамадскім харчаванні.

5.8. З мэтай папаўнення пазабюджэтных грашовых паступленняў установа адукацыі можа ажыццяўляць платныя віды дзейнасці ў адпаведнасці са статыстычным класіфікатарам СК 27.005-2015 «Платныя паслугі насельніцтву» (СКПУН):

85.10.10 – паслугі ў вобласці дашкольнай адукацыі;

85.59.01 – паслугі ў галіне адукацыі, не ўключаныя ў іншыя групоўкі;

85.60.10 – паслугі ў галіне адукацыі дапаможныя.

 

ГЛАВА 6

ЗВЕСТКІ АБ ЗАСНАВАЛЬНІКУ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

6.1. Заснавальнікам Установы адукацыі з’яўляецца Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Заснавальнік), кампетэнцыі якога вызначаюцца актамі заканадаўства.

6.2. Заснавальнік і ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта (далей – Упраўленне) здзяйсняюць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, іншыя паўнамоцтвы, вызначаныя Кодэксам і адпаведнымі актамі заканадаўства.

Маёмасць Установы адукацыі з’яўляецца ўласнасцю Уздзенскага раёна і знаходзіцца ў аператыўным кіраўніцтве Упраўленння.

6.3. Забеспячэнне дзейнасці Установы адукацыі ажыццяўляе Дзяржаўная ўстанова «Цэнтр па забеспячэнні дзейнаці бюджэтных арганізацый Уздзенскага раёна» на аснове заключанага дагавора аб аказанні паслуг па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.

 

ГЛАВА 7

МОВА (МОВЫ) НАВУЧАННЯ І ВЫХАВАННЯ, ПЕРАЛІК РЭАЛІЗУЕМЫХ АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАГРАМ, ФОРМЫ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ

7.1. Навучанне і выхаванне ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца на беларускай мове. Абавязковай для вывучэння замежнай мовай з’яўляецца нямецкая мова (за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця). Для прадаўжэння вывучэння вучнямі V-IX класаў раней вывучаемай замежнай мовы, якая не вывучаецца ва Установе адукацыі, можа быць арганізавана вывучэнне іншай замежнай мовы.

7.2. Установа адукацыі рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму пачатковай адукацыі, адукацыйную праграму базавай адукацыі і можа забяспечваць вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы базавай адукацыі.

Таксама можа рэалізоўваць:

адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай  адукацыі,

адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі,

адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю,

адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю,

адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі,

здзяйсняць аздараўленне выхаванцаў.

7.3. Адукацыйныя праграмы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі рэалізуюцца ў дзённай форме атрымання адукацыі.

7.4. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі арганізуецца непасрэдна ва ўстанове адукацыі, а таксама можа быць арганізаваны дома для навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць установу адукацыі.

7.5. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца ў групах, класах, у тым ліку санаторных групах, групах, класах інтэграванага навучання і выхавання, сумеснага навучання і выхавання або індывідуальна ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

 

ГЛАВА 8

КРЫНІЦЫ І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ МАЁМАСЦІ

ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

8.1. Установа адукацыі з’яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні абасобленую частку дзяржаўнай уласнасці, нясе самастойна адказнасць па сваіх абавязках, можа ад свайго імя набываць і здзяйсняць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць ісцом і адказчыкам у судзе. Установа адукацыі адказвае па сваіх абавязках за выкарыстанне грашовых сродкаў, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні.

8.2. Фінансаванне Установы адукацыі здзяйсняецца за кошт сродкаў раённага бюджэту і іншых, не забароненых заканадаўствам крыніц.

8.3. Дадатковымі крыніцамі фінансавання Установы адукацыі з’яўляюцца:

сродкі, атрыманыя ад аказання платных адукацыйных паслуг, арэнды памяшканняў;

сродкі апякунскага савета;

бязвыплатная (спонсарская) дапамога;

іншыя крыніцы, не забароненыя дзеючым заканадаўствам.

Спонсарамі Установы адукацыі могуць быць установы, арганізацыі, а таксама прыватныя асобы, зацікаўленыя ў яе станаўленні і развіцці.

8.4. Маёмасць, прадастаўленая Установе адукацыі, адносіцца да камунальнай уласнасці і знаходзіцца ў яе аператыўным кіраванні. Установа адукацыі ў адносінах замацаванай за ёй маёмасці здзяйсняе права валодання, карыстання і распараджэння ім у межах, устаноўленых заканадаўствам, і ў адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці. Памяшканні Установы адукацыі аснашчаюцца неабходным наглядным абсталяваннем, інвентаром і эксплуатуюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі правіл аховы працы, санітарных нормаў і правіл.

8.5. Установа адукацыі не мае права без згоды ўласніка адчужаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю.

8.6. Матэрыяльна-тэхнічная база Установы адукацыі фарміруецца па дзеючых нарматывах з улікам забеспячэння адукацыйнага працэсу і віду Установы адукацыі.

Матэрыяльна-тэхнічную базу Установы адукацыі складаюць зямельны надзел, капітальныя пабудовы, абсталяванне, а таксама іншая маёмасць, якая выкарыстоўваецца для навучання, выхавання, аздараўлення навучэнцаў, для вырашэння іншых задач у сферы адукацыі.

8.7. Забараняюцца дзеянні (бяздзейнасць), якія прыводзяць да неабгрунтаванага скарачэння або пагаршэння матэрыяльна-тэхнічнай базы базавай школы. Работнікі Установы адукацыі, навучэнцы, іх законныя прадстаўнікі нясуць адказнасць за зберажэнне памяшканняў і маёмасці Установы адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

8.8. З мэтаю задавальнення запытаў зацікаўленых, папаўнення пазабюджэтных грашовых паступленняў установа можа здзяйсняць платныя віды дзейнасці ў вобласці дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, паслугі па здачы ў арэнду (наём) уласных ці арандаваных нежылых памяшканняў у адпаведнасці з заканадаўствам.

Аказанне адукацыйных паслуг на платнай аснове здзяйсняецца на аснове дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі.

Парадак і ўмовы прадастаўлення платных адукацыйных паслуг вызначаюцца асобнымі нарматыўнымі прававымі актамі.

Аказанне платных адукацыйных паслуг не можа здзяйсняцца замест ці ў рамках адукацыйнай дзейнасці, якая фінансуецца за кошт сродкаў бюджэту, пагаршаць якасць прадастаўлення паслуг у сферы адукацыі, якія аказваюцца за кошт сродкаў бюджэту.

Сродкі, атрыманыя Установай адукацыі ад дзейнасці, што прыносіць прыбытак, у тым ліку ад аказання платных адукацыйных паслуг, паступаюць у яе самастойнае распараджэнне і расходуюцца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Маёмасць, набытая за кошт дзейнасці, што прыносіць прыбытак, паступае ў аператыўнае кіраванне Установы адукацыі і выкарыстоўваецца ёю ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, улічваецца на самастойным балансе, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам.

8.9. Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы адукацыі ажыццяўляецца з улікам дзяржаўнай праграмы развіцця сістэмы адукацыі, іншых дзяржаўных праграм, рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўных праграм, патрэбаў асобы, грамадства і дзяржавы ў  павышэнні якасці адукацыі.

8.10. Установа адукацыі мае права:

вырошчваць сельскагаспадарчую прадукцыю і здзяйсняць яе продаж;

заключаць дагаворы з арганізацыямі, установамі, прадпрыемствамі на выкананне пэўных відаў работ вучнямі, калі яны не супярэчаць санітарным гігіенічным нормам, Палажэнню аб удзеле непаўналетніх у сельскагаспадарчых работах, заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

8.11. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказання платных паслуг, паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы адукацыі, улічваюцца і расходуюцца па каштарысах, зацверджаных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

 

ГЛАВА 9

ПАРАДАК КІРАВАННЯ ЎСТАНОВАЙ АДУКАЦЫІ, СТРУКТУРА

І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ОРГАНАЎ УПРАЎЛЕННЯ І САМАЎПРАЎЛЕННЯ

9.1. Кіраванне Установай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі і Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, сапраўдным статутам і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.

9.2. Установа адукацыі мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай, разліковы і іншыя рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь.

9.3. Непасрэднае кіраўніцтва Установай адукацыі ажыццяўляецца дырэктарам, які назначаецца на пасаду і вызваляецца ад яе ў парадку, устаноўленым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі, начальнікам Упраўлення.

9.4. Службовыя абавязкі дырэктара Установы адукацыі  зацвярджаюцца ў яго службовай інструкцыі Упраўленнем, іншыя паўнамоцтвы дырэктара  ўстанаўліваюцца актамі заканадаўства.

9.5. Дырэктар Установы адукацыі ў дзейнасці па кіраванні ўстановай узаемадзейнічае з органамі самакіравання Установы адукацыі.

9.6. Асноўным органам самакіравання Установы адукацыі з’яўляецца педагагічны савет, непасрэднае кіраўніцтва якім здзяйсняе дырэктар Установы адукацыі.

У склад педагагічнага савета ўваходзяць усе педагагічныя работнікі Установы адукацыі.

Дзейнасць педагагічнага савета здзяйсняецца ў адпаведнасці з асноўнымі накірункамі развіцця агульнай сярэдняй адукацыі з улікам спецыфікі ўстановы адукацыі, а таксама планам работы, які зацвярджаецца дырэктарам Установы адукацыі не пазней за 1 верасня бягучага года.

Педагагічны савет з’яўляецца калегіяльным органам Установы адукацыі і здзяйсняе сваю работу ў форме пасяджэнняў, якія праводзяцца не радзей за адзін раз у чвэрць у адпаведнасці з планам работы ці па меры неабходнасці для вырашэння пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі педагагічнага савета.

9.7. Ва Установе адукацыі могуць стварацца іншыя органы самакіравання (апякунскі савет, бацькоўскі камітэт). Кампетэнцыя, склад і арганізацыя дзейнасці дадзеных органаў самакіравання вызначаецца ў адпаведнасці з Палажэннямі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

9.8. Для забеспячэння планавання і кантролю дзейнасці ўстановы адукацыі, а таксама для аператыўнага вырашэння пытанняў праводзіцца нарада пры дырэктары.

Нарада пры дырэктары з’яўляецца адной з форм падрыхтоўкі кіраўніцкіх рашэнняў, заснаваных на прынцыпах адзінаначалля. Нарада пры дырэктары праводзіцца не радзей як адзін раз у месяц у адпаведнасці з планам работы Установы адукацыі. Пры неабходнасці можа праводзіцца пазапланава.

9.9. Ва Установе адукацыі не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія кіруюцца палітычнымі мэтамі, таксама стварэнне і ананімная ці іншая дзейнасць рэлігійных арганізацый, якая супярэчыць заканадаўству.

9.10. Установа адукацыі ў пытаннях выхавання на аснове пісьмовых заяў законных прадстаўнікоў непаўналетніх можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа ў адпаведнасці з нарматыўнымі актамі.

 

ГЛАВА 10

ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ СТРУКТУРЫ І ШТАТНАГА РАСКЛАДУ

ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ 

10.1. Структура Установы адукацыі зацвярджаецца дырэктарам Установы адукацыі па ўзгадненні з Упраўленнем.

Установа адукацыі можа мець у сваёй структуры наступныя структурныя падраздзяленні: яслі-сад, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, рэсурсны цэнтр.

10.2. Штатны расклад Установы адукацыі зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з Упраўленнем на аснове тыпавых штатных нарматываў, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы.

10.3. Працоўныя зносіны работнікаў ва Установе адукацыі, уключаючы пытанні прыёма, перавода і звальнення, рэжыма працы і адпачынку, умовы працы, гарантыі і кампенсацыі рэгуліруюцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

10.4. Прыём на работу ва Установу адукацыі і звальненне работнікаў ажыццяўляе дырэктар.

10.5. На пасаду педагагічнага работніка прымаюцца асобы, якія маюць адпаведную адукацыю і кваліфікацыю.

10.6. Педагагічную дзейнасць не могуць ажыццяўляць асобы:

пазбаўленыя права займацца педагагічнай дзейнасцю;

якія маюць судзімасць, якая не знята ці не пагашана;

прызнаныя недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі;

якія не маюць права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;

якія маюць медыцынскія супрацьпаказанні да ажыццяўлення педагагічнай дзейнасці.

10.7. Аплата працы работнікаў Установы адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і Палажэннем аб аплаце працы.

10.8. Працоўныя кніжкі ўсіх работнікаў Установы адукацыі вядуцца і захоўваюцца ва Установе адукацыі.

10.9. Атэстацыя педагагічных работнікаў ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі,  Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.

 

ГЛАВА 11

ПАЎНАМОЦТВЫ ЗАСНАВАЛЬНІКА ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

11.1. Заснавальнік забяспечвае стварэнне ўмоў для рэалізацыі права грамадзян на атрыманне бясплатнай дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі.

11.2. Заснавальнік і Упраўленне здзяйсняюць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, іншыя паўнамоцтвы, вызначаныя Кодэксам і адпаведнымі актамі заканадаўства.

Заснавальнік Установы адукацыі можа прымаць рашэнне аб змяненні віду, рэарганізацыі, ліквідацыі Установы адукацыі на аснове ацэнкі наступстваў прыняцця такіх рашэнняў і ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

11.3. Заснавальнік ажыццяўляе ўпраўленчыя функцыі і каардынацыю дзейнасці Установы адукацыі па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, аховы дзяцінства.

11.4. Заснавальнік забяспечвае абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы адукацыі.

 

ГЛАВА 12

ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ВА ЎСТАНОВЕ АДУКАЦЫІ

12.1. Адукацыйны працэс арганізуецца на падставе:

прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі (канстытуцыйнага права на адукацыю кожнага, духоўнага, маральнага і фізічнага развіцця, інклюзіі);

адукацыйных стандартаў;

дасягненняў у вобласці навукі і тэхнікі, якія рэалізуюцца ў галінах эканомікі  і сацыяльнай сферы інавацыйных праектаў;

педагагічна абаснаванага выбару форм, метадаў і сродкаў навучання і выхавання;

культурных, духоўных традыцый і каштоўнасцей беларускага народа, дасягненняў сусветнай культуры;

сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій.

Працягласць работы Установы адукацыі з панядзелка па пятніцу складае 10,5 гадзін, у суботу – 7,5 гадзін.

12.2. Адным з накірункаў адукацыйнага працэсу з’яўляецца працэс выхавання, напраўлены на фарміраванне ў навучэнцаў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да абаронцаў Айчыны, беражлівых адносін да гісторыка-культурнай спадчыны і традыцый беларускага народа; закона і правапарадка; стварэнне ўмоў да самавызначэння, сацыялізацыі і самарэалізацыі асобы навучэнца на аснове сацыякультурных, духоўна-маральных каштоўнасцей і прынятых у грамадстве правіл, нормаў паводзін у інтарэсах чалавека, сям’і, грамадства і дзяржавы.

Працэс выхавання ажыццяўляецца як у спецыяльна арганізаванай,                              так і ў нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў.

12.3. Ва ўстанове адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі могуць стварацца санаторныя групы, групы інтэграванага навучання і выхавання.

12.4. Час знаходжання выхаванцаў у дашкольных групах устанаўліваецца з улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) і складае не больш за 10,5 гадзін.

12.5. Тэрмін атрымання дашкольнай адукацыі вызначаецца законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў. Пры гэтым тэрмін засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі складае да пяці гадоў дзесяці месяцаў і можа быць павялічаны на адзін год па жаданні законных прадстаўнікоў.

12.6. Парадак стварэння груп інтэграванага навучання і выхавання, арганізацыя адукацыйнага працэсу ў іх вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

12.7. У адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў і на аснове рашэння Заснавальніка ва Установе адукацыі могуць быць арганізаваны групы кароткачасовага знаходжання, у тым ліку для дзяцей, якія не наведваюць Установу адукацыі, як на платнай, так і на бюджэтнай аснове.

Групы кароткачасовага знаходжання функцыянуюць без арганізацыі харчавання. Час знаходжання выхаванцаў у групах кароткачасовага знаходжання складае ад 1 да 2 гадзін.

12.8. Залічэнне асоб для атрымання дашкольнай адукацыі здзяйсняецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ім свабодных месцаў на падставе заявы законнага прадстаўніка, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, накіравання, выдадзенага Упраўленнем, заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі (для атрымання адукацыі дома, у санаторных групах), заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Залічэнне асоб для атрымання дашкольнай адукацыі здзяйсняецца шляхам выдання загаду дырэктарам Установы адукацыі аб залічэнні асобы ва ўстанову адукацыі.

12.9. Тэрміновае спыненне адукацыйных адносін з навучэнцам па ініцыятыве Установы адукацыі ажыццяўляецца ў выпадку яго доўгатэрміновай адсутнасці (болей за трыццаць дзён) без уважлівай прычыны на занятках на працягу года.

Рашэнне аб адлічэнні навучэнца прымае дырэктар Установы адукацыі шляхам выдання загаду.

12.10.  Напаўняльнасць груп устанаўліваецца Кодэксам.

12.11. Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дашкольных групах з’яўляецца гульня, занятак. Акрамя асноўных форм арганізацыі адукацыйнага працэсу могуць выкарыстоўвацца іншыя: экскурсія, назіранне, дзяжурства, адукацыйная сітуацыя  і інш.

12.12. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ажыццяўляецца ў аб’яднаннях па інтарэсах (гурток, клуб, секцыя, студыя, майстэрня) разнастайнага профіля ў форме заняткаў. Аб’яднанні па інтарэсах могуць быць аднаўзроставымі ці рознаўзроставымі.

12.13. Ва ўстанове адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ўстанаўліваюцца канікулы, у перыяд якіх заняткі з выхаванцамі не праводзяцца. У час канікул з выхаванцамі праводзяцца мерапрыемствы фізкультурна-аздараўленчай і мастацка-эстэтычнай накіраванасці.

12.14. Навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі ўключае ў сябе:

вучэбна-праграмную дакументацыю адукацыйных праграм;

праграмна-плануючую дакументацыю выхавання;

вучэбна-метадычную дакументацыю;

вучэбныя, навуковыя і іншыя выданні;

кантрольна-вымяральныя матэрыялы;

інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы;

метадычныя ўказанні па распрацоўцы вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм.

12.15. Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйных праграм і праграмна-плануючая дакументацыя ўключае ў сябе вучэбныя планы і вучэбныя праграмы. Вучэбны план Установы адукацыі распрацоўваецца штогод на аснове тыпавога вучэбнага плана  і зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з Упраўленнем.

12.16. Пры распрацоўцы вучэбнага плана Установы адукацыі агульная колькасць вучэбных гадзін, што фінансуюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў на правядзенне вучэбных заняткаў, у выпадках, прадугледжаных Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі і Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, можа павялічвацца Упраўленнем.

12.17. Індывідуальны вучэбны план устанаўлівае асаблівасці атрымання дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі адоранымі і таленавітымі навучэнцамі, а таксама навучэнцамі, якія па ўважлівых прычынах не могуць пастаянна або часова наведваць навучальныя заняткі і (або) праходзіць ва ўстаноўленыя тэрміны атэстацыю. Індывідуальныя вучэбныя планы распрацоўваюцца Установай адукацыі на аснове вучэбнага плана і зацвярджаюцца дырэктарам.

12.18. Вучэбныя планы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі распрацоўваюцца на аснове тыпавога вучэбнага плана з улікам асаблівасцяў фізічнага і (або) псіхічнага развіцця навучэнцаў.

12.19. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ва Установе адукацыі арганізуецца ў адпаведнасці з заканадаўствам. Карэкцыя парушэнняў у фізічным і (або) псіхічным развіцці асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца на карэкцыйных занятках (групавых, падгрупавых, індывідуальных).

12.20. Адукацыйны працэс ва Установе адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага тыдня, які ўключае ў сябе пяцідзённы вучэбны тыдзень і шосты школьны дзень.

У рэжыме шасцідзённага тыдня могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі ў V-IX класах, заняткі па прафесійнай арыентацыі, мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхавання, у тым ліку спартыўна-масавыя, турыстычныя мерапрыемствы, экскурсіі.

12.21. Навучэнцы з улікам меркавання іх законных прадстаўнікоў, зыходзячы са схільнасцяў, жаданняў і стану здароўя, могуць вывучаць асобныя навучальныя прадметы на павышаным узроўні, на факультатыўных занятках у межах колькасці вучэбных гадзін, выдзеленых на правядзенне факультатыўных заняткаў, устаноўленых вучэбным планам.

12.22. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ва Установе адукацыі з’яўляецца вучэбны занятак: урок, назіранне, вучэбнае праектаванне, экскурсія і іншыя вучэбныя заняткі. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, карэкцыйныя заняткі, практычныя заняткі, грамадска карысная праца.

12.23. Факультатыўныя заняткі праводзяцца ў адпаведнасці з раскладам, зацверджаным дырэктарам Установы адукацыі.

12.24. Класы інтэграванага навучання і выхавання могуць стварацца                            на I, II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Напаўняльнасць класаў рэгламентуецца Кодэксам.

12.25. Прыём асобы ва Установу адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ажыццяўляецца па дасягненні гэтымі асобамі на пачатак вучэбнага года ўзросту шасці год ці па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы з больш позняга ўзросту.

Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дазваляецца прыём у I клас асобы, якой шэсць год споўніцца ў бягучым каляндарным годзе.

Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі,                           якой ужо споўнілася чатырнаццаць год, ажыццяўляецца на падставе яго заявы і са згоды аднаго з законных прадстаўнікоў пры прад’яўленні пасведчання аб нараджэнні, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, даведкі аб адукацыі. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.

12.26. Пераважнае права пры прыёме ва Установу адукацыі маюць асобы, якія пражываюць на тэрыторыі, за якой замацавана ўстанова адукацыі.

Залічэнне ажыццяўляецца ў парадку чарговасці падачы заявы навучэнцамі або законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў.

Пры прыёме ва Установу адукацыі асобе, якая пражывае на тэрыторыі, за якой замацавана ўстанова адукацыі, можа быць адмоўлена толькі па прычыне адсутнасці  ў ім свабоднага месца.

12.27. Парадак правядзення бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыі навучэнцаў вызначаецца Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

Пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, форма і час правядзення выпускных экзаменаў штогод да пачатку навучальнага года ўстанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

12.28. Атэстацыя асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў  пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з улікам асаблівасцяў, устаноўленых Кодэксам.

ГЛАВА 13

ЗВЕСТКІ ПРА СТВАРЭННЕ, РЭАРГАНІЗАЦЫЮ, ПЕРАЙМЕНАВАННЕ  ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

13.1. Установа адукацыі «Суткаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа – сад» створана рашэннем Узденскага раённага выканаўчага камітэта ад 26 лютага 2005 года № 116.

13.2. Установа адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс Суткаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа» Уздзенскага раёна створана рашэннем Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта 6 верасня 2011 года ў выніку рэарганізацыі ўстановы адукацыі «Суткаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа – сад» шляхам далучэння да яе ўстановы адукацыі «Суткаўскі дзіцячы сад» Уздзенскага раёна.

13.3. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа» Уздзенскага раёна  перайменавана рашэннем Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта 24 кастрычніка 2014 года.

13.4. Сапраўдны Статут з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута дзяржаўнай установы адукацыі «Суткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа» Уздзенскага раёна.

 

ГЛАВА 14

ПАРАДАК РЭАРГАНІЗАЦЫІ І ЛІКВІДАЦЫІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

14.1. Рэарганізацыя і ліквідацыя Установы адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.

14.2. Рашэнне аб змяненні віду, аб рэарганізацыі, ліквідацыі Установы адукацыі прымаецца Заснавальнікам на падставе ацэнкі наступстваў такіх рашэнняў з улікам колькасці асоб, якія падлягаюць навучанню і выхаванню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі і (або) дашкольнай адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі на гэтай тэрыторыі.

14.3. У выпадку рэарганізацыі, ліквідацыі Установы адукацыі, спынення дзейнасці ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць Заснавальнікам прымаюцца меры па пераводзе навучэнцаў са згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, які ўстаноўлены заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 15

ПРАДАК УНЯСЕННЯ ЗМЕН І (АБО) ДАПАЎНЕННЯЎ

У СТАТУТ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

15.1. Змяненні і (або) дапаўненні ў сапраўдны статут Установы адукацыі ўносяцца пасля іх зацвярджэння Заснавальнікам у парадку, які ўстаноўлены дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

ГЛАВА 16

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСА

16.1. Установа адукацыі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства мае права:

ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

фарміраваць структуру і штатны расклад установы;

ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;

удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі;

ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі;

набываць неабходнае абсталяванне, тэхніку, прыборы, матэрыялы                                     і іншыя каштоўнасці, выкарыстоўваць у адпаведнасці з патрэбамі на ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы сродкі, атрыманыя ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

16.2. Установа адукацыі абавязана забяспечваць:

якасць адукацыі;

падбор, прыём на работу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

выкананне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў;

стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;

распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага распарадку для вучняў, правілаў унутранага працоўнага распарадку для работнікаў Установы адукацыі;

маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных                                   і іншых работнікаў Установы адукацыі;

меры сацыяльнай аховы навучэнцаў;

стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі навучэнцам;

удзел у фарміраванні кантрольных лічбаў прыёма;

азнаямленне асоб, законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб пры прыёме ва Установу адукацыі з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, статутам, правіламі ўнутранага распарадку для вучняў, па патрабаванні – з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

патранат асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на працягу двух год пасля атрымання адукацыі ва Установе адукацыі;

садзеянне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам, іншым арганізацыям у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі;

самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, парадак і перыядычнасць правядзення якога вызначаецца дырэктарам Установы адукацыі;

збор, улік, захоўванне і выкарыстанне архіўных дакументаў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства.

16.3. Удзельнікі адукацыйнага працэсу – навучэнцы, законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, педагагічныя работнікі.

16.4. Навучэнцы маюць права на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

адначасовае засваенне зместу некалькіх адукацыйных праграм асноўнай адукацыі  ў выпадках, якія прадугледжаны актамі заканадаўства;

перавод у іншую адукацыі ў парадку, які ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь;

навучанне і выхаванне ў адпаведнасці з Кодэксам у межах зместу адукацыйнай праграмы па індывідуальным вучэбным плане, індывідуальнай вучэбнай праграме ў выпадках, прадугледжаных Кодэксам аб адукацыі;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;

павагу чалавечай годнасці, ахову ад усіх форм фізічнага і псіхічнага гвалту, абразы асобы, ахову жыцця і здароўя ў час адукацыйнага працэсу;

бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;

бясплатную карэкцыю парушэнняў у фізічным і (або) псіхічным развіцці ў дзяржаўных установах адукацыі, якія  рэалізуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, карэкцыйна-педагагічную дапамогу ў дзяржаўных установах адукацыі, якія  рэалізуюць адукацыйныя праграмы асноўнай, дапаўняльнай і спецыяльнай адукацыі;

карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;

бясплатнае карыстанне вучэбнай, вытворчай, фізкультурна-спартыўнай базай Установы адукацыі;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Установы адукацыі;

заахвочванне за поспехі ў вучобе, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, удзел у фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых, спартыўных мерапрыемствах, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

удзел у кіраванні Установай адукацыі;

удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, сімпозіўмах, кангрэсах, семінарах, святах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавых мерапрыемствах, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, культурнай дзейнасці;

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

удзел у маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць                                 якіх не супярэчыць заканадаўству;

зварот у камісію па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічных работнікаў у выпадку ўзнікнення рознагалосся паміж удзельнікамі адукацыйных адносін;

атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі.

16.5. Іншыя правы навуцэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства і лакальнымі прававымі актамі Установы адукацыі.

16.6. Вучні абавязаны:

добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

клапаціцца аб сваім здароўі, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку для вучняў;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

не дапускаць дзеянняў, якія перашкаджаюць іншым удзельнікам адукацыйнага працэса выконваць іх абавязкі і рэалізоўваць іх правы ў сферы адукацыі;

беражліва адносіцца да маёсмасці Установы адукацыі;

прытрымлівацца дзелавога стылю адзення пры наведванні вучэбных заняткаў.

16.7. Іншыя абавязкі вучняў устаналіваюцца Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства і лакальнымі прававымі актамі Установы адукацыі.

16.8. Падставамі для прыцягнення навучэнца да дысцыплінарнай адказнасці з’яўляюцца:

спазненне або няяўка без уважлівых прычын на вучэбныя заняткі;

парушэнне дысцыпліны ў ходзе адукацыйнага працэсу;

невыкананне без уважлівых прычын законнага патрабавання педагагічнага работніка;

абраза ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;

распаўсюджванне інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю навучэнцаў;

прычыненне пашкоджанняў будынкам, збудаванням, абсталяванню або іншай маёмасці Установы адукацыі;

невыкананне (парушэнне) патрабаванняў заканадаўства аб ахове здароўя, пажарнай бяспекі;

ужыванне алкагольных, слабаалкагольных напояў, наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў у будынку і на тэрыторыі Установы адукацыі або зяўленне ў названых месцах у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага апянення;

курэнне тытунёвых вырабаў у будынку і на тэрыторыі Установы адукацыі;

іншыя супрацьпраўныя дзеянні (бяздзейнасць).

16.9. Педагагічныя работнікі маюць права на:

абарону прафесійнага гонару і годнасці;

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

творчую ініцыятыву, свабоду выбару, педагагічна абаснаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;

доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;

удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Установы адукацыі;

удзел у кіраванні Установай адукацыі;

павышэнне кваліфікацыі;

маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці;

аб’яднанне ў прафесіянальныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, вызначаных Міністэрствам адукацыі.

16.10. Педагагічныя работнікі абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесіянальным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;

захоўваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

паважаць гонар і годнасць вучняў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

павышаць свой прафесіянальны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

прапагандаваць здаровы лад жыцця сярод навучэнцаў;

забяспечваць выкананне спецыяльных умоў, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на работу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, устаноўленым Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненні з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.

16.11. Педагагічным работнікам забаронена выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах ці для падахвочвання навучэнцаў да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і актам заканадаўства.

16.12. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх маюць права на:

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, ліцэнзіяй, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

удзел у кіраванні Установай адукацыі;

абарону правоў і законных інтарэсаў выхаванцаў і навучэнцаў;

атрыманне інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, выніках вучэбнай дзейнасці навуцэнцаў;

атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) вучняў і выхаванцаў.

16.13. Іншыя правы законных прадстаўнікоў непаўналетніх устанаўліваюцца Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і лакальнымі прававымі актамі Установы адукацыі.

16.14. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх абавязаны:

забяспечыць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

забяспечваць выкананне навучэнцамі, законнымі прадстаўнікамі                         якіх яны з’яўляюцца, патрабаванняў устаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку для вучняў.

16.15. Іншыя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх устанаўліваюцца Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і лакальнымі прававымі актамі Установы адукацыі.

 

ГЛАВА 17

УЛІК, СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ, ПАРАДАК КАНТРОЛЮ ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

17.1. Установа адукацыі вядзе ва ўстаноўленым парадку справаводства і статыстычную справаздачу, прадастаўляе звесткі, прадугледжаныя нарматыўнымі дакументамі, у адпаведныя дзяржаўныя органы.

Вядзенне дакументацыі і афармленне інфармацыйнага поля ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах.

17.2. Установа адукацыі нясе адказнасць за своечасовае прадстаўленне статыстычнай справаздачы, выкананне даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, паказчыкаў дзяржаўных праграм.

17.3. Кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі Установай адукацыі здзяйсняе Упраўленне, іншыя ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

17.4. Установа адукацыі здзяйсняе самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, парадак і перыядычнасць якога вызначаецца дырэктарам установы адукацыі.

17.5. Бухгалтарская справаздачнасць прадстаўляецца Установай дзяржаўным органам, упаўнаважаным кіраваць дзяржаўнай уласнасцю, на якія заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ускладзена права ажыццяўляць праверку дзейнасці Установы.